ЖУРАВІНА+АМАРАНТ= БАТОНЧЫК-МЮСЛІ
коўшык
68
ЗДАРОВЫ
ПЕРАКУС
Мука
з амаранту можа стаць здаровай
альтэрнатывай. А я знайшла вельмі цікавы
прадукт – попінг з амаранту. Гэта зерне,
апрацаванае па адмысловай тэхналогіі
падобнай да поп-корну. Попінг можна
дадаваць у печыва, ёгурт і кашы. Мы сёння
зробім знаёмыя нам з дзяцінства
батончыкі–мюслі ў смачнай і вельмі
здаровай версіі.
патрэбна:
шклянка
аўсянкі
1/2
шклянкі шматкоў ці попінга з амаранту
жменя
арэхаў кешью
жменя
сушанай журавіны
3
лыжкі растопленага мёду
лыжка
аліўкавага алею
лыжка
цытрынавага соку
Аліўкавы
алей, мёд і цытрынавы сок старанна
змяшайце ў вялікай місцы. Павольна
дадайце аўсяныя шматкі і іншыя сухія
складнікі, каб атрымалася вільготная
маса. Разагрэць духоўку да 100 градусаў.
На ліст пергаменту выкладваем гатовую
масу, якую лыжкай дакладна прыціскаем.
Пячэм каля 45 хвілін. Апошнія 15 хвілін
павялічым тэмпературу да 120 градусаў.
Дастанем з духоўкі, пачакаем 2 хвілінкі,
вельмі вострым нажом пакроім у
простакутнікі і дазволім астынуць на
бляшцы. Толькі потым дастаем нашыя
батончыкі. Смачных вам перакусаў!
Comments
Post a Comment