СЛАВУТЫЯ ПОНЧЫКІ

коўшык 131
ПУХНАТЫЯ СМАКОТКІ



У нашай сям'і непараўнальнай каралевай пончыкаў зʼяўляецца бабуля. Ніводзен Вялікдзень не абыходзіцца без пончыкаў. З макам. Смажаных на смажаных на смальцу. З гэтым рэцэптам і твае пончыкі будуць пухнатыя і не надта тлустыя. Паядаць найлепей яшчэ гарачымі. Але якая смаката...

Патрэбна на 40 штук:
1 кг пшанічнай мукі
21 г сухіх дражджэй
100 г цукру
500 мл малака
6 яечных жаўткоў
1 цэлае яйка
5 – 6 сталовых лыжак какосавага алею або сметанковага масла 100 г
палова струка ванілі (або невялікі пакет ванільнага цукру)
40 мл спірту
сок і цёртая цэдра 1 цытрыны
палову чайнай лыжкі солі
1 л алею для смажання

Акрамя таго:
густое сочыва ці макавая маса для начынення

для цукровай глазуры:
1 шклянка цукровай пудры і сок з цытрыны (усе змяшаць – павінна быць як негустая смятана, калі атрымалася за надта густой трэба дадаць яшчэ соку ці вады)

Муку прасеяць і змяшаць з сухімі дражджамі. Потым усе складнікі акрамя алея і масла. Потым замешваем яшчэ некалькі хвілінаў, пакуль цеста не стане гладкім і эластычным. Дадаем тлушчы і яшчэ замешвам. Цеста павінна быць далікатнымі і больш рэдкім чым на пірагі ці пасху. Добра вымешанае цеста кладзем у міску, прыкрываем ручніком і пакідаем на 1,5 гадзіны ў цёплым месцы (я лёгка разаграваю духоўку, каб было цёпла, выключаю і пакідаю міску там). Наша цеста цудоўна паднялася, мы яго яшчэ раз далікатна вымесім. І пачынаем фармаваць пончыкі рукамі. Адрываем ад цеста каля 50 г і робім у руках блінчык, накладаем лыжачку начыння, дакладна склейваем і фармуем круглыя пончыкі. Адкладаем пончыкі да бляшку з мукой на 20 хвілінаў, за гэты час яны падвояць абʼём.



Смажым пончыкі ў гарачым алеі (пры тэмпературы 175 ° С) з абодвух бакоў да залаціста-карычневага колеру. Дастаем, адкладаем на папяровую сурвэтку ці ручнік, пасыпаем цукровай пудрай ці паліваем глазурай.


Смачна есці :-)



Popular Posts