ЯЙКІ ПЕЧАНЫЯ

коўшык 66
МАЕШ ЯЙЦЫ?!



Адвечнае пытанне – яйка ці курка? Для філосафаў пытанне гэта безумоўна важнае, але для нас, аматараў гатавання, зусім не прынцыповае. Галоўнае, дзе кура бегала і ці наагул магла бегаць, што ела, ці яйка свежае. Таму варта выбіраць яйкі з вёскі ад сапраўдных гаспадыняў ды найлепей невялікага памеру. Гэта значыць, што яйкі ад маладой куры і захоўваюцца, дарэчы, даўжэй.

патрэбна:
яйка
шпінат
масла
вэнджаны ласось
сыр
соль
перац
мушкатовы арэх
Духоўку разаграваем на максімум. Маленькую місачку (прыдатную для запякання ў высокай тэмпературы) шмаруем маслам. На дно кладзем бланшаваны шпінат (свежы шпінат патушым 3 хв. на масле з дадаткам солі і мушкатовага арэха) і вэнжэнджаны ласось. Дарэчы дадаткі кожны можа выбраць на свой густ. Наверх разбіваем яйка, солім і крыху таркуем сыра. Я выкарыстала Грана Падана. Місачкі ставім у пасудзіну і заліваем кіпнем да паловы місак. Пячэм у духоўцы 10 хвілін. Бялок будзе падпечаны, а жаўток застанецца вадкім. Увага, вельмі горача! Асцярожна адчыняйце духоўку і даставайце місачкі. Смачна есці!




Comments

Popular Posts