ГУСЬ, ЗАПЕЧАНАЯ З ЯБЛЫКАМІ ДЫ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫЯ КЛЁЦКІ
коўшык
67
ШЫКОЎНАЯ
СТРАВА НА ДЗЕНЬ ВОЛІ
Сябры,
заўтра запрашаем знаёмых на шыкоўную
вячэру з нагоды Дня Волі. Няхай усе будуць пад уражаннем.
патрэбна:
гусь
маяран
перац
соль
5-6
вялікі яблыкаў
на
клёцкі:
5-6
бульбінаў
каля
100 гр. крухмалу
яйка
соль
палова
гатаванага бурака
Гуску
(ці качку) нацерла маяранам, перцам і
соллю. Запіхала кавалкі яблыкаў у
сярэдзіну гускі. Дадаткова абклала
яблыкамі і пякла ў фользе доўга. Спачатку
30 хв. у тэмпературы 180 градусаў, потым
каля двух гадзін (з разліку гадзіна на
кіля птушкі) у тэмпературы 120 градусаў.
Час ад часу палівала вытапленым тлушчам.
На апошнія 15 хв. тэмпературу падкруціла
да 180 і зняла фольгу з верху, каб атрымалася
хрусткая і залатая скарыначка.
Бульбу
пачысціла, зварыла, пакачала пакуль
астыне. Растаўкла на пюрэ, дадала яйка,
соль і крухмал. Замясіла. Цеста павінна
быць эластычнае, калі занадта ліпкае,
то трэба дадаць яшчэ крухмалу. Дзелім
на палову. У адну частку дадаем палову
старкаванага гатаванага бурака і добра
замешваем, калі цеста вельмі клеіцца
да рук, то яшчэ дадамо крухмалу. З цеста
катаем тонкія каўбаскі і наразаем
невялікімі кавалкамі як на лянівыя
варэнікі. Гатуем у падсоленай вадзе 2-3
хвіліны. Потым прамываем халоднай вадой,
каб не склеіліся. Перад паданнем на стол
падсмажым на масле.
Гуску
я падала з буракамі з хрэнам, чырвонай
капустай, соусам з журавіны ды
бела-чырвона-белымі бульбянымі клёцкамі.
Было смачна! Спадзяюся будзе смачна і
вам!
Comments
Post a Comment