ГРАНОЛА

коўшык 63
АЎСЯНКА, МЁД, АРЭХІ



Сёння я гукала вясну. Была першая прабежка, потым здаровы і вельмі смачны сняданак. Хатняя, хрусткая гранола. Як для мяне больш смачная чым простыя мюслі. Не рэкамендую гранолу набываць. Крамны прадукт поўны нездаровых тлушчаў і цукру. Ва ўласным варыянце можаце дадаць усе самыя ўлюбёныя дадаткі, добры пачатак дня – гарантаваны!

пратэбна:
2 шклянкі аўсяных шматкоў
паўшклянкі жытніх шматкоў
паўшклянкі разынак
паўшклянкі арэхаў грэцкіх (ці іншых арэхаў)
паўшклянкі фісташак (ці іншых улюбёных арэхаў)
жменя семак
жменя насеньня лёну
некалькі лыжак мёду
невялікі яблык


Яблык старкуем і змяшаем з растопленым мёдам. У місцы змяшаем складнікі нашай гранолы – шматкі, арэхі (не забудзь пачысціць ды крыху пасекчы) і семкі. Дадаем яблычны мус з мёдам і ўсе добра перамешваем рукамі. Маса не павінна быць за надта вільготнай. Варта паспрабаваць, ці адпавядае ступень салодкасці, пры неабходнасці дадаць яшчэ крыху мёду. Цяпер падсушваем у духоўцы ў тэмпературы каля 150 градусаў хвілін 15. Варта сачыць, каб не падгарэла і некалькі раз перамешваць. Дастаем і чакаем, каб астыла. Цяпер дадаем разынкі (ці іншую сушаную садавіну), аматары шакаладу могуць дадаць кавалачкі ўлюбёнага. Засыпаем і захоўваем у слоіку. Я люблю з ёгуртам і бананам! Смачна есці!



Popular Posts