ЗДАРОВЫЯ КАТЛЕТЫ З ГРЭЧКІ І ТВАРАГУ
коўшык
64
ГРЭЧКА
– ІНДЫКАТАР КРЫЗІСУ
Пра
стратэгічнасць грэчкі кажа і той факт,
што летась з усіх прадуктаў найбольш
падаражэлі мяса, гарэлка і... грэчка.
Акрамя іміджу «нацыянальнага прадукту»
і лёгкасці захоўвання, сацыяльнай
значнасці грэчцы дадае і багатая
прысутнасць крупы ў дзяржаўных замовах:
на забеспячэнне харчавання школаў,
дзіцячых садкоў, больніцаў і войска.
Яшчэ ў савецкія часы грэчка 2 разы на
тыдзень была абавязковым пунктам у
рацыёне жаўнераў Чырвонай Арміі. Часта
так і засталося.Грачаная каша лічыцца
самаю здаровай і чэмпіёнкаю ва ўтрыманні
жалеза. А таму і прыгатуем з яе нешта
здаровае і незвычайнае!
патрэбна:
2
шклянкі грэчкі
200
гр. тварагу
цыбуля
2
яйкі
куркума
чорны
перац
соль
алей
Варым
2 шклянкі грэчкі (або выкарыстаем з
учорашняга абеду). Гатовую і астылую
кашу дзелім прыкладна напалову. Адну
частку мелем у блэндары. Кроім цыбулю
і падсмажваем на алеі да залацістага
колеру. Цяпер усё разам мяшаем – усю
грэчку, тварог, падсмажаную цыбульку і
яйкі. Крыху солім, дадаем перац і дробку
куркумы для колеру. Цяпер фармуем
катлеткі. Духоўку разагрэем на 170
градусаў, бляху трэба заслаць пергамінам,
выкладаем нашыя катлеты. Запякаем 15-20
хвілінаў. Я падаю здаровыя катлеткі з
ёгуртава-часныковым ці грыбным соусам.
Смачна есці!
Comments
Post a Comment