ВЫНІКІ КОНКУРСУ BELSAT.EU I 1000і1КОЎШЫКА
Дарагія
гледачы – кухары!
Дзякую
вам за рэцэпты. Вы сапраўды паставілі
мне нялёгкую задачу. Як выбраць сярод
пызаў, бульбянікаў, венігрэтаў, рулек,
верашчакаў, гускі і торта найлепшую
святочную страву на Дзень Волі. Смачную,
арыгінальную, але не надта экзатычную.
Беларускую!
Па
шчырасці, кожная з іх выдатна пасуе да
сямейна – сяброўскай святочнай вячэры
з нагоды Дня Волі. Мне аднак захацелася,
каб усё ж страва была вытанчаная і была
працягам нашых шляхецкіх традыцый. Бо
мы маем чым ганарыцца, а беларусы – гэта
не толькі бульба. Хоць і яна будзе.
Паводле
майго вельмі суб’ектыўнага меркавання
пераможцам стаў Аляксей Мароз з рэцэптам
«Гусь, запечаная з яблыкамі».
Вось
рэцэпт – пераможца.
На
1 гусь:
соль,
0.5
лыжачкі кмену,
трохі
маярану або мацярдушкі
некалькі
дзясяткаў яблыкаў,
2-3
лыжкі бульёну
Зняць
з адкормленай гусі залішні шмалец
(тлушч), абцерці яе зверху і знутры соллю
ды кменам з маяранам, нафаршаваць
дробнымі неразрэзанымі яблыкамі і
запячы са жменькай крышанай цыбулі,
пастаянна паліваючы, напачатку булёнам,
а потым уласным сокам. Перад падачай на
стол абкласці асобна спечанымі яблыкамі.
Сок з гусі заправіць лыжкай мукі,
закіпяціць, паліць ім страву, а рэшту
падаць асобна.
(Рэцэпт
з кнігі «Наша Страва», Алесь Белы. Гатаваў
гэтую страву на Каляды).
Для
аматараў бульбы і дранікаў – прапанова
святочнага варыянта ад Вольгі Жаўнярук.
Але
якая ж святочная вячэра без дэсерту.
Таму яшчэ хачу адзначыць святочнае жэле
«Жыве Беларусь!» ад Арцёма Бусла.
Зрабіць
гэта святочнае жэле вельмі проста.
Спатрэбіцца смятана, трускаўка, цукар
і жэлацін.
Заміж
трускаўкі пэўна можна ўзяць журавіны
ці іншую ягаду чырвонага колеру.
1.
400 гр смятаны
2.
200-300 гр трускаўкі
3.
30 гр жэлаціна
4.
Цукар
5.
Любоў да бацькаўшчыны
Дадаём
у смятану цукар на свой густ. Прыкладна
2-3 ст.л. У 2 шклянкі гарачай вады (400-500 мл)
высыпаем жэлацін і размешваем да поўнага
растварэння. Свежую трускаўку цяпер
знайсці складана, таму мы набылі
замарожаную. Размарозілі, здрабнілі
блендарам і таксама дадалі 2 ст л цукру
(можна больш). Потым 2/3 вады з жэлацінам
выліваем у смятану, а 1/3 у трускаўку.
Выліваем на першы пласт смятану ў форму,
і ставім у лядоўню на 20 хвілін. Потым
другі пласт – трускаўка, і зноў на 20
хвілін. Трэці пласт – зноў смятана.
Жэле
гатова. Перад ужываннем трэба абавязкова
3 разы гучна сказаць Жыве Беларусь! Жыве
Вечна! Смачна есці!
Вось
мой бел-чырвона-белы торцік, на які мяне
натхніў Арцём. Я крыху змяніла рэцэпт,
бо менавіта такі раблю на Дзень Волі. А
сёння раніцай яго пакаштавала нашая
інтэрнэт – рэдакцыя.
Смачнай
вам бяседы ў Дзень Волі! Са святам,
беларусы!
Comments
Post a Comment