СОНЕЧНЫЯ ГРЭНКІ З ПЕРСІКАМІ І КАЗІНЫМ СЫРАМ

коўшык 100
ВЫТАНЧАНЫ ЛЕТНІ СНЯДАНАК



Няспешны салодкі сняданак з філіжанкаю кавы на балконе, бо пакуль яшчэ цёпла... Гэта так я святкую радасць з 100 рэцэпта ў маім блогу! Далучайцеся!

патрэбна:
2 лусты багету
палова вялікага спелага персіка
сметанковае масла
карыца
кардамон


На патэльні распускаем кавалачак масла. Персік мыем, кроім лустамі ды далікатна падсмажваем на патэльні. Пасыпаем карыцай, кардамонам ды крыху соллю. Калі персік пусціць сок, то на патэльню паложым кавалачкі багету, каб набраў водару і смаку. Праз некалькі хвілінаў не забудзьце перавярнуць. Кавалачкі павінны быць лёгка залацістыя. Цяпер выкладваем на падсмажаны багет персікі, пасыпаем мятай і кавалачкамі казінага сыру. Уся гэтая нескладаная працэдура займае каля 5 хвілінаў. Смачных вам сняданкаў!




Comments

Popular Posts