БЛІЗКАЎСХОДНІ ЛАНЧ У ДВУХ ВЕРСІЯХ

коўшык 99
НАЙЛЕПШАЯ САЛАТА З НУТУ



Напэўна амаль кожны з нас ламае галаву, якую «ссабойку» узяць на працу. Каб карысна, смачна і не шмат працы з рання) Усе гэтыя вымаганні спаўняе мой сённяшні рэцэпт. Можна зʼесці стацыянарна, а можна «to take away». А на дадатак гэты смак прыгадвае сонечныя летнія прыгоды, ну скажам, недзе ў Ерусаліме...

патрэбна:
шклянка гатаванага нуту
памідор
агурок
морква
мята
сыр фета
аліўкавы алей
яйка
перац
кмен


Гародніну мыем і кроім квадрацікамі. Змешваем нут, памідор, гурок, моркву. Запраўляем невялікай колькасцю алівы, лісткамі мяты, молатым перам і кменам. Яйка гатуем ці варым. Нагару выкладваем яйка і пасыпаем сырам фета. Смачных вам ланчбоксаў!





Comments

Popular Posts