ЦІПА КАПРЫЧОЗА
коўшык
97
ЛАВІ
ПАМІДОР!
Італійская
кухня падаецца бадай самай вытанчанай
і складанай, а да таго ж дзе ўзяць гэтыя
адмысловыя пармезаны – мідзіі –
труфелі... Але пэўныя стравы можа
прыгатаваць вельмі проста і варта гэта
зрабіць, бо некаторыя спалучэнні смакаў
проста дасканалыя.
Патрэбна:
2
памідоры
1
мацарэлля (можна заменіць брынзай)
жменя
лісткоў базіліка
аліўкавы
алей
соль
перац
Памідор
і сыр кроім лустачкамі. Выкладваем на
талерку: памідор, сыр,
памідор, сыр. Цяпер лёгка солім і пасыпаем
перцам. Паліваем алівай. Базілік кроім
і пасыпаем. Усё геніяльнае проста) Смачна
есці!
Comments
Post a Comment