МАЛАСОЛЬНЫ ЭКСПРЭС

коўшык 77
АГУРОК+КРОП+ЧАСНЫК



Рэцэпт маёй мамы. Найлепшы, калі хочацца маласольных агуркоў, а няма часу. Сталая страва падчас нашых сямейных бяседаў. Ідэальныя да шашлыкоў і грыляў. А на дадатак вельмі хутка і проста.

патрэбна:
паўкілі агуркоў
3 зубкі часныку
соль
кроп


Агуркі мыем і кроім слупкамі (кожны на 8 частак). Часнык ды кроп кроім дробненька і змешваем з агуркамі. Цяпер солім і яшчэ перамешваем. Пачакаем хвілін 15. Гатова! Смачна есці!


Comments

Popular Posts