ГАЛУБЦЫ З МАЛАДОЙ КАПУСТЫ І ПШОНКІ
коўшык
78
МУЖЫК
З ЖОНКАЙ СВАРЫЦЦА, ПАКУЛЬ КАПУСТА
ВАРЫЦЦА...
Мужык
з жонкай сварыцца, пакуль капуста
варыцца... пакуль варыцца і мы зірнем на
капусту бліжэй. Тым больш, што акурат
з’явілася маладая і сакавітая.
Як
кажуць археолагі, а мы верым, людзі
выкарыстоўвалі капусту яшчэ ў каменным
стагоддзі. Для нашых продкаў яна была
адным з асноўных прадуктаў. Яе квасілі,
смажылі, рабілі супы, бігасы і галубцы.
Традыцыйнай стравай лічылі капусняк –
з дробна пакрышанай капусты дадаткам
бульбы, грыбоў і мяса. Даўней, асабліва
на Палесіі, у капусту дадавалі муку
(рабілі закалоту), каб менш спажываць
хлеба.
Сёння
мы цэнім капусту за яе нізкую каларыйнасць,
багацце клятчаткі і вітамінаў С і U (так
называлі супрацьязвавы фактар, што
знайшлі ў капусце). Яна зніжае халестэрын
і лякуе страўнік. А таму белакачанная
на маім стале застанецца... Ну можа не ў
зусім традыцыйным варыянце.
патрэбна:
капуста
2
шклянкі гатаванай пшонкі
цыбуля
2
зубкі часныку
жменя
вяленых таматаў
соль
перац
на
соўс:
500
гр. таматавага соусу «Менскі»
2
зубчыкі часныку
алей
2
лыжкі нарэзанага свежага базіліка
соль
перац
Робім
фарш. У невялікай колькасці алею абсмажым
дробна нарэзаны лук і часнык; у самым
канцы дадаем дробна пакроеныя вяленыя
памідоры. Заліваем некалькімі сталовымі
лыжкамі вады і пакідаем на 10 хвілін. У
місцы змяшаем яшчэ цёплую кашу з
засмажкай. Дадамо соль і перац па смаку.
Робім
соус. Падсмажваем на алеі нарэзаны
лустамі часнык. Дадаем таматавы соус і
гатуем хвілін 10. Заправім соллю і перцам
ды базілікам.
Робім
галубцы. Капусту кладзем у вялікі рондаль
з кіпнем. Гатуем і праз некалькі хвілін
здымаем знешнія лісце капусты і кладзем
галоўку назад у рондаль. Праз некалькі
хвілін паўтараем аперацыю. Пакуль у вас
не будзе дастатковай колькасці лісця
для галубцоў. Нажом асцярожна адразаем
найбольш грубыя часткі з лістоў. На
лісце кладзем лыжку начыння і загортваем
галубец. Гатовыя ўкладваем у рондаль і
заліваем соусам. Тушым хвілін 30-40 хвілін
на вельмі слабым агні. Час ад часу
праверце ці не падгарэлі. Падаем з
соусам.
Мужык
з жонка сварыцца, пакуль капуста варыцца.
Капуста зварылася, з’елі, памірыліся.
Смачна есці!
Comments
Post a Comment