КАВУНОВЫ БЭЛІНІ
коўшык
80
НАЙЛЕПШЫ
ЛЕТНІ КАКТЭЙЛЬ)
На
маім блогу ніколі не было рэцэптаў
алкагольных кактэйлі. Трэба гэта
выправіць. А нагода заўсёды знойдзецца...
Гісторыя
кактэйлю Bellini пачалася ў 1948 годзе, калі
бармен з Harry’s Bar у Венецыі прыдумаў
гэтую сапраўдную класіку кактэйльнага
рамяства. Традыцыйна ён складаецца
белага сухога віна «Prosecco», соку з персікаў
і малін. Звычайна яго падаюць у келіху
для марціні ці ў келіху для шампанскага.
Абавязкова прыгатуйце гэты вытанчаны
напой для сваіх гасцей можа не ў класічным
выкананні, а ў кавуновым....
патрэбна:
кавун
бутэлька
белага сухога віна «Prosecco»
цукар
Некалькі
кавалкаў кавуна адчысцім ад костак і
адрэжам ад скурку. Узаб’ем у блэндары.
Берагі келіха змочым у цытрынавым соку
і ў цукры. У кожны келіх наліваем траціну
кавуновага мусу і дзве траціны халоднага
Прасека ці іншага газаванага белага
сухога віна. Найлепей піць адразу!
Comments
Post a Comment