ДРАЖДЖАВЫЯ СЛІМАКІ З ЦУКРАМ
коўшык
79
УЛЮБЁНЫЯ
БУЛАЧКІ МАЙГО ТАТЫ
Гэта
лепшыя булачкі на свеце! Пах ідзе па
ўсім доме... а яны мяккія і пухнатыя, як
з французскай пякарні. Акрамя таго, іх
надзвычай лёгка прыгатаваць, а таму
рэкамендую ўсім аматарам лянівых
смакотак на выходных....
патрэбна:
100
гр. цукру
плоская
лыжачка солі
вялікае
яйка
70
гр. мяккага сметанковага масла
500
гр. мукі
10
гр. сухіх дажджоў або 20 гр. свежых
270
мл. цёплага малака
для
скруткі:
50
гр. масла
цукар
Калі
дрожджы свежыя, то робім росчын – 100 мл.
цёплага малака, лыжка цукру, лыжка мукі,
мяшаем і чакаем 15 хвілінаў. Калі дрожджы
сухія, то іх проста дадаем да іншых
інгрэдыентаў.
У
міску прасеем муку, каб булачкі былі
пухнатымі і далікатнымі. Дадаем пакрысе
яйка, малако, масла і мяшаем. Потым рэшту
складнікаў. Усё месім да аднароднай,
гладкай і пругкай масы. Калі цеста
занадта ліпкае, вы можаце падсыпаць
трохі мукі. Цяпер пакідаем міску пад
ручнічком на 2 гадзіны ў цёплым месцы.
Цеста павінна вырасці ўдвая.
Раскатваем
памерам прыкладна 30х40. Паліваем
растопленым маслам і пасыпаем цукрам,
скручваем у рулон і кроім у слімакі 2-3
см. Выкладваем нашыя булачкі на бляху
і пакідаем яшчэ на паўгадзіны, каб
падраслі. Шмаруем малаком і пячэм у
папярэдне разагрэтай духоўцы пры 180
градусах 20-25 хвілін.
Я
рабіла іх досыць позна ўвечары, але і
так з'елі ўсе!
Смачна
есці!
мои любимые!
ReplyDeleteі мае!
ReplyDelete