САЛАТА З РУКАЛЫ, КЛУБНІЦ І КАЗІНАГА СЫРА
коўшык
76
СМАЧНАЯ,
ЛЁГКАЯ, СЭКСОЎНАЯ
Калі
не ведаеце, што зрабіць на вячэру, зрабіце
гэтую салату. Яе смак і фактура проста ўзрывае вашыя рэцэптары.
Я прызнаюся, раблю яе ўжо трэці дзень
запар, што звычайна са мной не здараецца...
патрэбна:
каля
70 гр. Рукалы (канешне прыкладна)
некалькі
вялікіх і прыгожых трускалак
50
гр. казінага сыра
арэхі
(найлепей грэцкія ці кедравыя, але я
мела міндаль і выкарыстала яго)
на
соус:
5
лыжак аліўкавага алею
соль
1
лыжка бальзамічнага соусу
+
некалькі трускавак зміксаваць на мус з дадаткам бальзаміка для упрыгожання
Рукалу
мыем, сушым на ручніку і выкладваем на
талерку. Клубніцы мыем і кроім тонкімі
прыгожымі лустачкамі. Казіны сыр крышым
рукамі і пасыпаем салату. Наверх соус
і жменя падпражаных на патэльні без
масла арэхаў. Паліваем соўсам. Дадам,
што гэта вытанчаны варыянт салаты
ідэальны на рамантычную вячэру.
Смачных
вам клубнічных фантазіяў!
Comments
Post a Comment