СУП-КАХАННЕ БРОКАЛІ З САЛЕРАЙ

коўшык 60
ЛЮБЧЫКІ Ў КУХНІ





Нашыя кухні поўныя прыродных афрадызіякаў. На першы погляд, гэта абсалютна звычайныя прадукты харчавання, але калі ведаеш, што выбраць і якім чынам аб'яднаць іх разам, каб павялічыць іх цудадзейную сілу, на талерцы з'яўляецца страва, што абуджае пачуцці і не пакідае нас абыякавымі. Тым не менш, прадметам спрэчкі застаецца пытанне: ці колькасці рэчываў, якія класіфікуюцца як афрадізіак і трапляюць у арганізм з ежай, дастаткова, каб быць у стане дасягнуць які-небудзь эфект :) але ж хочацца ў гэта верыць... Можа дапаможа, і, напэўна, не пашкодзіць.

2 брокалі*
4-5 зялёных сцёблаў салеры*
2 зубкі часныку*
1 см кораня імбіру*
дробка мушкатовага арэха*
натуральны ёгурт
батон
аліўкавы алей
соль
*афрадызіак
Часнык і імбір чысцім і кроім. Памер і форма не прынцыповыя. Салеру мыем і кроім. Цяпер у рондлі падсмажваем на аліўкавай алеі на невялікім агні часнык і імбір. Праз 2 хвілінкі дадаем салеру. Заліваем вадой і дадаем брокалі. Гатуем да мяккасці. Прыправім соллю і мушкатовым арэхам. Потым міксуем блэндэрам.


Кубікі батона падсушваем на патэльні з невялікай колькасцю аліўкавай алеі. Падаем суп з грэнкамі, ёгуртам (як зрабіць свой хатні ёгурт) і каханнем. Смачных вам ночак!




Comments

Popular Posts