ШАКАЛАДНЫ ПУДЫНГ
коўшык
59
ПРОСТЫ,
РАЗНАСТАЙНЫ, З НІЧОГА
Пудынгі
прыдумалі ў Англіі, каб крэатыўным
спосабам перарабляць рэшткі ды ніхто
са спажывальнікаў пра гэта не здагадаўся.
Іх звычайна рабілі з яек, цукру, малака
і мукі ды гатавалі на вадзяной лазні ў
спецыяльнай форме (падобнай да кексніцы).
Як традыцыйная страва ангельскай кухні, пудынг часты госць у класіцы ангельскай літаратуры. У «Алісе ў Краіне Цудаў» Люіса Кэрала Алісу знаёмяць з пудынгам. Знакамітая Агата Крысці напісала серыю апавяданняў «Прыгоды каляднага пудынгу». У рамане Дзікенса «Вялікія надзеі» беднага героя прымушаюць гадзіну мясіць цеста для пудынгу. Абяцаю, у нас будзе ўсе прасцей...
У
нас гэтая страва чамусьці не прыжылася,
хоць раней рэцэпты былі вядомыя – ад
пудынгу з лоем, вантробамі, крывёю ці
капустай да мігдалавага, яблычнага ці
сагавага. У крамах можна лёгка знайсці
пудынг у пакетах «толькі дадай вады».
Вось такі каляровы пакецік пабачыў і
мой сын.
Шакаладны...
А гэта значыць, што шанцаў абараніцца
мала. Тады я пайшла ў наступ: давай зробім
самыя, навошта нам гэтая хімія.
І
мой самы дарагі мужчына пагадзіўся...
патрэбна:
500
мл. малака (можа быць таксама соевае ці
мігдалавае)
1-2
лыжкі цукру
2
лыжкі какао-парашка
2
лыжкі крухмалу
жаўток
(можна без яго)
какосавую
стружку ці горкі шакалад для ўпрыгожвання
З
усяго малака адліваем кубак, дадаем
туды цукар, крухмал, какава, яечны жаўток
і старанна перамяшаем. Рэшту даводзім
да кіпення і тонкай крынічкай базу
пудынгу ўліваем у малако. І самае галоўнае
– УВЕСЬ ЧАС МЯШАЕМ, пакуль маса не набярэ
адпаведнай кансістэнцыі. Пасля чаго
выліваем у шклянкі ці іншую пасудзіну,
дадаем шакалад ці какос. Ну і гатова.
Самае складанае было пачакаць, пакуль
астыне. Смачных вам пудынгаў!
Comments
Post a Comment