САЛАТА З КАЗІНЫМ СЫРАМ І КЛУБНІЦАМІ
коўшык
90
НАЙЛЕПШАЯ
НА ТРУСКАЎКАВЫ СЕЗОН
Я
так люблю гатаваць розныя рэчы і каштаваць
новыя смакі, але апошнім часам у маю
кухню закралася манатоннасць. А ведаеце
чаму? Проста я знайшла ідэальны варыянт
на лёгкую летнюю вячэру –
клубніцы+салата+казіны сыр. А ці вы
любіце такія смакі?
P.
S.Фоткала па-хуткаму, пакуль не зʼелі)
патрэбна:
салатавы
міх з рукалай
жменя
клубніцаў
казіны
сыр
аліўкавыя
алея
пялёсткі
міндалю
крэм
бальзаміка
Уключаем
духоўку на верхнюю гарэлку. Цяпер
дзейнічаем хутка. Сыр кроім на вялікі
кавалкі, бляху выкладаем пергамінам,
кладзем сыр і пакідаем падсмажыцца
хвілін 5. Гэтага часу павінна быць
дастаткова зрабіць рэшту. На патэльні
лёгка падпражым без тлушчу кавалачкі
міндалю. На талерку выкладаем мікс
салатаў. Клубніцы мыем і кроім на кавалкі
ды выкладаем на зеляніну. Паліваем
алеем. Дастаем сыр і адразу выкладаем
на салату. І кропкі над і - бальзаміка і
мігдалы. Смачных і цёплых летніх вечароў
вам!
Comments
Post a Comment