АНТЫ-ДРАНІКІ З КАБАЧКОЎ

коўшык 88
ЛЁГКІ-ЛЕТНІ ВАРЫЯНТ ДЗЕРУНОЎ

Kалі пачынаецца лета, то амаль кожны дзень раблю халаднікі, розных колераў, фактураў і смакаў... Але часам патрэбна нешта яшчэ... Мне падаецца што мае анты-дранікі цудоўны дадатак менавіта да халаднікоў... Лёгкія, зялёныя, смачныя... Чаму б не паспрабаваць і вам)

патрэбна:
2 невялікія зялёныя кабачкі
4-5 сталовых лыжак мукі
пучок пятрушкі
1 яйка
марская соль
чорны перац
вэнджаны ласось ці стронга
алей для смажання

Кабачкі нацерці на так званай «бурачковай» тарцы і працэдзіць пра сіта, каб дранікі былі не вельмі мокрыя. Дадаць муку з дробкай солі і перцам. Цяпер кроім дробна пятрушку і кідаем яе ў наша цеста. Дадаем яйка і старанна перамешваем.
Смажым на гарачай патэльні на невялікай колькасці алею (я ўжываю рапсавы) каля 3 хвілінаў з кожнага боку. Калі цеста за рэдкае, то можна дадаць болей мукі.

Вылажыць вежачкай і ўпрыгожыць кавалкамі рыбы. Вельмі пасуе да гэтай стравы ёгуртавы соус (натуральны ёгурт+часнык+соль+базілік)

Смачна есці!




Comments

Popular Posts