ФАРШЫРАВАНЫ КАБАЧОК

коўшык 82
СУПЕР-ДЫЕТЫЧНЫ І ВЕГАНСКІ



Дзякуючы лёгкай засваяльнасці і нізкай каларыйнасці кабачок адзін з лідараў па папулярнасці ў дыетах для пахудзення. Ён нізкакаларыйны, лёгка засвойваецца ды мае вялікую колькасць вітамінаў і мінералаў. А гэта добра не толькі для фігуры, але і наагул для здароў’я. Мала хто ведае, што кабачок абараняе ад рака страўніка.

«Чаму ты зрабіла гэтую страву толькі ў апошні дзень дыеты?» – запытаў муж і даеў апошні кавалак кабачка...

патрэбна:
2 кабачкі
2 морквы
цыбуля

Бяром 2 маладыя кабачкі. Мыем і кроім напалову. Сярэдзіну выразаем, каб атрымалася лодка. На патэльні падсмажваем пакроеную цыбулю. Дадаем дзве старкаваныя морквы і тое, што засталося ад кабачка. Начыняем нашыя кабачкі гэтым фаршам і пячэм у духоўцы каля 25-30 хвілін. Калі вы ўсё ж не на такой вострай дыеце, то зрабіце ёгуртава-часнычны соус, але нам падабалася і так.



Comments

Popular Posts