ВЯЛІКІ ДРАЖДЖАВЫ ПІРОГ
коўшык
81
САМЫ
ПРОСТЫ І ГЕНІЯЛЬНЫ РЭЦЭПТ
патрэбна:
4
шклянкі мукі
2
яйкі
30
гр. свежых дрожджаў
шклянка
малака
200
гр. маргарыну ці вяршковага масла
паўшклянкі
цукру
вашая
ўлюбёная садавіна (слівы, трускаўкі,
маліны, парэчкі)
на
крышанку:
1/2
шклянкі мукі
1/4
шклянкі цукру
1/6
пачка маргарыну ці масла
ванільны
цукар
У цёплае малако дадаем дрожджы і лыжачку цукру, мяшаем і пакідаем хвілін на 10, каб пачало бузаваць і расці. Цяпер усе вельмі проста. З усіх складнікаў замешваем цеста, дадаем дрожджы. Вазьміце вялікую бляшку, бо пірог падрасце прынамсі ў тры разы. Пашмаруйце маслам і пасыпце мукою. Вылажыце цеста, на верх кавалачкі садавіны. Я ўзяла рэвень. Няхай пару хвілін пастаіць у цёплым месцы, пакуль мы зробім крышанку.
У
місцы змяшаем 1/2 шклянкі мукі, 1/4 шклянкі
цукру, 1/6 пачка маргарыну ці масла, крыху
ванільнага цукру і ўсе расціраем рукамі.
Атрымаюцца салодкія крышкі, якімі шчодра
пасыпаем наш пірог.
Пячэм у тэмпературы каля 170 градусаў прыкладна гадзіну. Але, канешне, трэба сачыць і паспрабаваць запалкай, ці прапёкся. На маю думку, гэты выдатны пірог для вялікага сямейнага піцця гарбаты. Проста смачна есці!
Comments
Post a Comment