САЛАТА З КАВУНА, АГУРКА І ФЭТЫ

коўшык 83
СМАК МАЙГО ЛЕТА

Лета – найлепшы час для вечарын з сябрамі і знаёмымі. Я вельмі люблю гатаваць на такія party. Сёння маім натхненнем стаў кавун. Ён не толькі асвяжае і здавальняе смагу, але і ў гарачыя дні дапамагае панізіць тэмпературы цела. Цікава, што некаторыя даследаванні пацвярджаюць, што кавун – садавіна, якія паляпшае якасць сну, дапамагае разняволіцца і заснуць. Акрамя гэтага сам кавун – гэта больш як 90% вады і толькі 30 кіла калорый у 100 грамах. Таму гэта проста ідэальны варыянт на летнюю лянівую начную вечарынку з сябрамі.

На адну порцыю будуць патрэбныя:

2 кавалкі кавуна
агурок
каля 50 грамаў сыра фета
крыху семак гарбуза
некалькі лісткоў мяты
аліўкавы алей
перац
крыху чырвонай цыбулі

Кавун чысцім і кроім кубікамі. Агурок чысцім ад скуры і таксама кроім кубікамі. У гэтай салаце важна захаваць сіметрыю, таму фета кроім таксама. Цяпер выкладваем на талерку кавун, гуркі на верх фету, крыху паліваем алеем, пасыпаем семкамі, цыбуляй і мятай ды прыпудрым чорным перцам. Нашая цудоўная салата гатовая. Смачна есці і вясёлых летніх вечарын....





Comments

Popular Posts