АМЕРЫКАНСКАЕ ПЕЧЫВА З M&M'S
коўшык
83
САЛОДКАЯ
МАРА
Вы ніколі не задумваліся, што гэта за
печыва, якое мы бачым амаль ва ўсіх
амерыканскіх фільмах і серыялах? Вядомае
ва ўсіх Штатах, на смак яно яшчэ лепшае,
чым выглядае.
Шакаладнае
печыва (так іх называюць у ЗША) зрабіла
ў першыню ў 30-ыя гады амерыканскіх
дыетолаг, кухарка і пісьменніца Рут
Грэйус Ўэйкфілд. Як гэта часта бывае з
вялікімі адкрыццямі, шакаладнае печыва
ўзнікла выпадкова, але прынесла сваёй
стваральніцы славу і прызнанне. Калі
Рут пякла печыва і ёй не хапіла аднаго
складніка, яна замяніла іх шакаладнымі
дробкамі (chocolate chips), і гэта стала галоўным
распазнавальным знакам амерыканскага
шакаладнага печыва. Рэцэпт апублікавала
бостанская прэса, Рут выпусціла кулінарную
кнігу, а яе фірма падпісала дамову з
«Нэстле».
У
традыцыйным рэцэпце выкарыстоўваюцца
толькі некалькі інгрэдыентаў: мука,
цукар, карычневы цукар, яйкі, сода, масла
або сала, соль, ваніль і шакаладныя
частачкі. На працягу шматлікіх гадоў
рэцэпт развіваўся, і цяпер амерыканцы
перарабляюць яго па ўласных густах.
Ёсць версіі печыва з арахісавым маслам,
какаваю, какосам, арахісам і нават з М
& M’s. Апошнюю версію, улюбёную для
ўсіх маленькіх і дарослых дзяцей, мы
акурат сёння зробім.
патрэбна:
шклянка
пшанічнай мукі
шклянка
кукурузнай мукі
2
яйкі
палова
пачка маргарыну ці масла
2
сталовыя лыжкі вады
палова
шклянкі цукру
дробка
солі
лыжачка
парашку для выпечкі
пачак
шакаладных М & M’s
Усе
складнікі акрамя М & M’s насыпце ў
міску і замясіце пластычную масу падобную
для пластыліну. Цеста на 15 хвілін пакідаем
у маразільніку. Потым з яго фармуем
невялікія шарыкі, выкладваем на бляшку
і прыплюскваем рукой. Рашуча ўціскваем
М & M’sы і стараемся не пад’ядаць.
Пячэм пры тэмпературы 180 градусаў каля
15 хвілін да залацістага колеру.
Comments
Post a Comment