ВЫШУКАНЫ СЕЛЯДЗЕЦ

коўшык 27
ПРОСТА, АЛЕ ЭФЕКТНА



На стале, паводле традыцыі, 12 посных страваў. Усе, напэўна, чакаюць улюбёных з дзяцінства, традыцыйных рэцэптаў. Я ж прапаноўваю традыцыі не парушаць, але ўнесці крыху сучасных смакаў, пагатоў зрабіць гэта – неверагодна проста.

Патрэбна:
філе селядца
палова цыбуліны
50 г разынак
50 г грэцкіх гарэхаў ці гарэхаў пекан
палова цытрыны
аліўкавы алей
некалькі гваздзічкоў
чорны перац


Разынкі добра прамыем кіпнем. Цыбульку пакроім тоненькімі паўколцамі. Селядзец парэжам наўскасяк. Гарэхі пераломім. Цытрыну абдамо кіпнем, здымем скурку і пакроім паскамі. У начынне, якое лепш шчыльна закрыць, укінем усе складнікі: селядзец, цыбульку, разынкі, гарэхі, скурку і сок з паловы цытрыны. Заліем алеем, дадамо перцу ды гваздзікоў і асцярожна перамяшаем. Прынамсі на ноч пакінем у лядоўні. Есці – толькі на Каляды!

Comments

Popular Posts