КАРПАЧЧА З БУРАЧКОЎ НА ПЯРЫНЕ З РУКАЛЫ
коўшык
24
НАВАТВОРЫ
Ў КУХНІ
Калі
думаеш пра бурак, то адразу згадваеш
боршч, селядзец пад футрам ды іншыя
салаты з маянэзам. Я ж вельмі люблю новае
прачытанне старых і любімых прадуктаў.
Сёння пачаруем над бурачком. Раней
змяшчала ў блогу салат з буракамі,
малінамі і казіным сырам. Сённяшні
рэцэпт працягне гэтую тэму. Бурачковае
карпачча – эфектная закуска, якая вельмі
спадабалася маім гасцям. Зрабіць яе
можна за 5 хвілінаў, калі замарынаваць
буракі напярэдадні.
Патрэбна:
3
прыблізна аднолькавыя буракі
аліўкавы
алей
чабор
палова
цытрыны
1
зубок часныку
рукала
пялёсткі
мігдалаў
сыр
фета
Буракі
памыем і зварым. Пачакаем, каб астылі
(я выстаўляю рондаль на гаўбец). Абярэм
(памятай пра гумовыя пальчаткі, каб не
пафарбаваць пальчыкі). Пакроім на
тоненькія лустачкі. Перакладзем у міску,
дадамо 50 г аліўкавай алеі, сок з паловы
цытрыны, соль, чабор і здробнены зубок
часныку. Міску закрыем і пакінем у
лядоўні прынамсі на ноч. За гэты час
бурачкі набяруць смаку.
Перад
тым, я падаць на стол, на вялікую талерку
выкладзем рукалу (ці нейкае іншае зялёнае
лісце) – няшмат, толькі каб пакрыць
паверхню. Наступны слой – бурачкі. Тут
трэба пастарацца зрабіць прыгожа. Паліем
марынадам, які застаўся ў місцы. Цяпер
снежны акцэнт: сыр фета разамнем пальцамі
на невялікія кавалачкі і размесцім
зверху бурачкоў. Мігдалавыя пялёсткі
злёгку падсмажым на патэльні, каб яны
сталі залацістыя і хрусткія, ды пасыплем
імі карпачча. Страва лёгкая і элегантная,
выдатна пасуе да кілішка чырвонага
віна. Смачнага вечара!
Comments
Post a Comment