АКСАМІТНЫ ХАЛАДНІК З АВАКАДА І БАЗІЛІКАМ
коўшык 13
Апошнія спякотныя дні зноў мяне натхнілі на
халаднік. Гэтым разам зусім іншай структуры. Аксамітны, пяшчотны, далікатны –
такім мог бы быць мужчына. Так! Ад ежы трэба атрымоўваць задавальненне! Калі б у
жыцці ўсё было гэтак проста...
патрэбна:
паўлітра кефіру
паўлітра натуральнага ёгурту
4 невялікія гуркі
1–2 авакада
1 зубок часныка
жменя лісткоў
базіліку
сок паловы цытрыны
соль
перац
Гуркі і авакада
пачысцім ад скуркі ды пакроім на невялікія кавалкі. Памер і форма значэння не
маюць. У місцы з дапамогаю блендара зміксуем гуркі, авакада і часнык. Дадамо
базілік. Калі маса будзе без кавалачкаў, выціснем сок з паловы цытрыны. Забелім
ёгуртам і кефірам. І яшчэ трошкі ўзаб’ем. Важна, каб кансістэнцыя халадніку
была вельмі гладкай. Пасолім, паперчым.
Упрыгожым тоненькімі кружочкамі гуркоў
і лісткамі базіліку. Падамо на стол з багетам. Смачна есці!
Comments
Post a Comment