МАРЫНАВАНЫ ЛАСОСЬ У ЦЫТРЫНАВЫМ СОКУ


коўшык 14
НА СНЯДАНАК З САМАГА РАНКУ

Гэтую страву я падгледзела ў адной амерыканскай рэстарацыі. Яна зусім не тыповая для кухні Дзікага Захаду і сапраўды вельмі дыетычная, з прыемным свежым смакам. Падаецца з сырком кшталту “Філадэльфія” і тостамі. Некаторыя дадаюць кроп – але гэта на аматара. Можна ўзбагаціць каперсамі. Прапаноўваю базавы варыянт, калі будзе недастаткова – смела эксперыментуйце.
Цяпер гэта ўлюбёны сняданак майго мужа. Калі замарынаваць звечара, то раніцаю проста дастаеш з лядоўні – і гатова.

патрэбна:
300 г свежага ласося
1 цыбуліна
сок 2–3 цытрынаў
белы перац гарошкам
соль

Ласося творча парэжам на шматочкі. Цыбульку – паўколцамі. Цытрыны апарым кіпнем і выціснем сок. Сокам заліем рыбу і цыбулю, пасолім і дадамо перчык (у мяне была сумесь белага і чырвонага). Рыба мусіць правесці ў лядоўні прынамсі 12 гадзінаў. За гэты час яна зменіць колер на бледна-ружовы і пасябруе з цытрынай. Смачна есці!






















Comments

Popular Posts