ПІРОГ З КЛУБНІЦАМІ І НОТКАЙ КАРДАМОНУ


коўшык 9

АПОШНІ ШАНЕЦ НА КЛУБНІЦЫ



Бэрлюсконі пацягнула на раннія клубніцы – экс-прэм'ер атрымаў сем гадоў. Відаць, не італьянская гэта страва, дый яшчэ з мараканскімі ўплывамі. Палітык будзе падаваць апеляцыю. А я не буду губляць часу і знайду ўжыванне апошнім у гэтым сезоне даспелым і вельмі салодкім ягадам, якія назбірала ў маміным гародзе. Што ж вамі зрабіць?.. Захацелася смаку не зусім звычайнага.


на цеста:
350 г мукі
150 г масла
100 г цукру
3 жаўткі
паўлыжкі парашку для пячэння
крышачку солі

на начынне:
400 г клубніцаў (можна замарожаных)
2 лыжкі цукру
2 лыжкі масла
1 зярнятка кардамону

на бізэ:
3 бялкі
3 лыжкі цукру
каліва кардамону


Пачнем з цеста. Прасеем муку і парашок для пячэння, сюды ж далучым парэзанае масла, жаўткі, цукар і соль. Хутка рукамі замесім, завернем у ручнічок і на паўгадзінкі – у маразілку. Пакуль цеста марозіцца, зоймемся клубніцамі. 

Ягадкі пачысцім і памыем. На патэльні растопім масла, дадамо 2 лыжкі цукру і расцертае ў ступцы зярнятка кардамону. Калі гэтая салодка-вострая сумесь будзе бурліць, пакладзем у яе клубніцы. Ягады смажым каля 3 хв. Падказка: падсмажаныя ягады абавязкова трэба адкінуць на друшляк. Соус, які застанецца, цесту не патрэбны (будзе занадта вільготнае), але цудоўна пасуе да марозіва.

Бялкі з цукрам узаб’ем у пену.

Цеста падзелім на 2 часткі. Першую патаркуем у форму для пячэння. Выкладзем смажаныя клубніцы. Зверху – пену з бялкоў і датаркуем рэшту цеста. Пячы каля 40 хв. на 160 градусах. Перад тым, як падаць на стол, пасыплем цукроваю пудрай. Смачна есці!




Comments

Popular Posts