БЕЛЫ ХАЛАДНІК
коўшык 11
На двары
спякота, у талерцы прахалода
Вада, марозіва,
зялёная гарбата. З імі перанесці спёку прасцей. Але часам хочацца нешта
пад'есці. Вялікага рондлю з халадніком можа хапіць на некалькі дзён. І з кожным днём ён будзе смачнейшым...
патрэбна:
1 літр кефіру
0,5 літра натуральнага ёгурту ці біфітату
5 лыжак смятаны
палова цыбулі
3-4 гуркі
4 гатаваныя яйкі
крыху зяленай цыбулькі і кропу
соль
перац
Пашукайце
дастаткова вялікі рондаль, але праверце, каб змясціўся ў лядоўню. Вось туды і
наліць кефір, біфітат ці ёгурт і смятану. Гэта база халадніка. Кроім на
невялікія кавалачкі цыбулю, гуркі і яйкі. Усё гэтае багацце смакаў і вітамін
дадаем у рондаль. Прыправім соллю і перцам як каму да смаку. Фінальны аккорд
зяленая цыбулька і кроп - канешне
дробна пасекчы. Добра перамяшаць і пакінуць у лядоўні прынамсі на некалькі
гадзін. Падаваць са смажанай ці гатаванай бульбай! Смачна есці!
ням!
ReplyDeleteНям!
ReplyDeleteням!
ReplyDelete