ПА-ПЕРШАЕ, ХАЛАДНІК
ЧАС ПРЫГАДАЦЬ
НАЙЛЕПШЫ СМАК ЛЕТА
коўшык 3
Нарэшце
дачакалася свежай гародніны. Калі на вуліцы горача, для мяне найлепшая ежа –
халаднік. Крыху змадыфікавала версію, якую мы звычайна рабілі з маці і бабуляй,
яна без мяса і больш аксамітная, дзякуючы кефіру і смятане. Рэцэпт просты, але
трэба зрабіць загадзя, каб да абеду паспеў астыць.
Патрэбна:
пучок свежых
буракоў з бацвіннем
воцат
соль
500 мл
натуральнага ёгурту ці кефіру
5 лыжак смятаны
5 радысак
2 сярэднія гуркі
крыху зялёнай цыбулькі
і кропу
колькасць вараных
яек залежыць ад колькасці спажыўцоў (1 яйка на асобу)
Бурачкі з лісцем
вельмі добра памыць, бацвінне парэзаць на кавалачкі па сантыметры, бурачкі падзерці
на тарцы (бурачковай). Заліць невялікай колькасцю вады і гатаваць 10–15 хв, пры
канцы дадаць соль і 2 лыжкі воцату, каб захаваць цудоўны колер. Набрацца
цярплівасці – астудзіць. Дадаць кефір і смятану. Гурок і радыску падраць на
бурачковай тарцы і таксама засыпаць у халаднік. І тры кропкі над “і”: яйка,
кроп і свежая цыбулька. Смачна есці!
Comments
Post a Comment