РАЛЬМОПСЫ З ЧАРНАСЛІВАМ
коўшык
53
ЛЮДЦЫ,
МАРЫНУЕМ СЕЛЯДЗЕЦ!
Здаровыя, але смачныя, і вы можаце прыгатаваць іх па-рознаму!
Важна, замарынаваць селядзец прынамсі за 3 дні да святаў.
патрэбна:
філе
селядца
чарнасліў
цыбуля
алей
калыпкі
Калі
селядзец занадта салёны, то можна яго
вымачыць у вадзе гадзінку-другую.
Чарнасліў заліваем гарачай вадой на 10
хв. Чысцім і кроім цыбульку.
Цяпер
галоўнае – загортваем. На вузкі канец
філе кладзем 2 сліўкі (я іх раздушвала
пальцамі: каб былі больш плоскія і
доўгія) і закручваем максімальна шчыльна.
Замацоўваем двума калыпкамі паралельна
і разразаем на палову (кожную трымае
адна калыпка). Укладаем у слоік крыху
цыбулькі, потым селядзец, потым зноў
цыбулькі ды заліваем алеем. На некалькі
дзён пакідаем у прахалодным месцы. Смачных
вам Калядаў і Новага году!
Comments
Post a Comment