ПОСНЫЯ ПІРАГІ З САЧАВІЦАЙ
коўшык
54
КАЛЯДНЫЯ
ХІТРЫКІ СУЧАСНАЙ ГАСПАДЫНІ
Мая
бабуля кажа на іх «завіванцы». Робіць
з дражджавога цеста, потым традыцыйна
начыняе макам, яблыкамі ды капустаю з
грыбамі і смажыць у алеі. На стол завіванцы
з капустаю падае разам з грыбным булёнам
альбо чыстым баршчом (посным, празрыстым
i чырвоным, кiславата-салодкiм, прыпраўлены
воцатам ды цытрынаю). Але гэта 4 гадзіны
працы ў кухні. Мае пірагі будуць не зусім
традыцыйныя...
шклянка
сачавіцы
зубок
часныку
цытрына
соль
слаёнае
цеста (ужыла купленае ў краме)
Прамыем
зярняткі, пасолім, варым каля 20 хвілінаў,
каб сачавіца была мяккаю. Дадамо лыжачку
вяршковага масла, часнык і старкаваную
скурку з цытрыны, патушым 5 хвілін на
малым агні. Крыху астудзім. Тут час
уключыць духоўку. Цеста парэжам на
чатырохкутнікі. Дадамо ў сярэдзіну па
лыжцы сачавіцы, зашчыплем. Пячэм у
тэмпературы 160 градусаў 10-15 хвілінаў,
каб нашыя пірагі сталі румянымі. Падаем
гарачымі разам з булёнам ці калядным
баршчом. Смачных вам Калядаў!
Comments
Post a Comment