НАЙЛЕПШАЯ ПАСХА НА ВЯЛІКДЗЕНЬ
коўшык 130
ДРОЖДЖЫ, РАЗЫНКІ І
ЦЫТРЫНА
Ніколі не думала, што
зраблю гэта. Сапраўдная смачная і не
сухая дражджавая пасха – мішн імпосібл.
Але не ідзе наперад той, хто нічога не
робіць. Скажу я вам, што нават мая свякроў
пахваліла. А гэта дарагога каштуе.
Карацей закасвайце рукавы – пасха не
такая страшная як вам падаецца (але 100
разоў замясіць прыйдзецца). Сакрэт
добрай пасхі – салідны вымес – мінімум
20 хвілін. Недзе праз 10 хвілінаў, вашыя
рукі будуць страшна балець – таму
прыдасца дапамога сяброў ці сямейнікаў.
Трэба вымешваць і пакрысе дадаваць
алей, тады пасха будзе вільготнай і
доўга свежай.
Для стандартнай формы
на кекс патрэбна:
500 г мукі
20 г сухіх дрожджаў ці
50 г свежых
1/2 шклянкі цёплага
малака
125 г сметанковага масла
або маргарыну
2 яйкі
1 яечны жаўток
1 гарбатная лыжчка
ванільнага цукру
1/2 шклянкі цукру
цэдра паловы цытрыны
1/2 шклянкі разынак
1/4 шклянкі алею
Дрожджы сухія або свежыя
заліваем 2 сталовымі лыжкамі цёплага
малака з лыжачкай цукру. Чакаем 5-10
хвілінаў, каб дрожджы запрацавалі.
У вялікую міску прасеем
муку, дадамо цукар і ваніль. Масла
растопім і астудзім. Яйкі і жаўток
змяшаем відэльцам і дадамо ўсе плынныя
прадукты – яйкі, алей, малако з дражджамі.
Дасыпаем сыпкія і замешваем вялікай
лыжкай. Накрываем сурвэткай і пакідаем
на 10 хвілінаў. Цяпер замешваем цеста 20
хвілінаў (так, Карл, 20 хвілінаў!!!),
паступова дадаем алей. Зноў жа, накрываем
сурвэткай і пакідаем на 20 хвілін. Заліваем
кіпенем разынкі, праз 5 хвілінаў ваду
адліваем, ручніком высушваем разынкі
і абвальваем у муцэ. У цеста дадаем
разынкі, цытрынавую цэдру (старкаваную
скурку цытрыны) і далікатна замешваем.
Форму шмаруем маслам і пасыпаем мукой
(рэшткі высыпаем). Выкладваем цеста, у
сярэдзіне трэба зрабіць дзірку. Пячэм
пры тэмпературы 180 ° С на працягу 40-50
мін. Верх павінен быць моцна румяны:
калі стане за моцна падпякаць можна
накрыць фальгой. Гатовую пасху пакідаем
у форме на 15 хвілінаў і толькі тады
дастаем. Смачных вам святаў!
Comments
Post a Comment