СЛАВУТЫЯ ПОНЧЫКІ
коўшык 131
ПУХНАТЫЯ СМАКОТКІ
У нашай сям'і непараўнальнай
каралевай пончыкаў зʼяўляецца бабуля.
Ніводзен Вялікдзень не абыходзіцца без
пончыкаў. З макам. Смажаных на смажаных
на смальцу. З гэтым рэцэптам і твае
пончыкі будуць пухнатыя і не надта
тлустыя. Паядаць найлепей яшчэ гарачымі.
Але якая смаката...
Патрэбна на 40 штук:
1 кг пшанічнай мукі
21 г сухіх дражджэй
100 г цукру
500 мл малака
6 яечных жаўткоў
1 цэлае яйка
5 – 6 сталовых лыжак
какосавага алею або сметанковага масла
100 г
палова струка ванілі
(або невялікі пакет ванільнага цукру)
40 мл спірту
сок і цёртая цэдра 1
цытрыны
палову чайнай лыжкі
солі
1 л алею для смажання
Акрамя таго:
густое сочыва ці макавая
маса для начынення
для цукровай глазуры:
1 шклянка цукровай пудры
і сок з цытрыны (усе змяшаць – павінна
быць як негустая смятана, калі атрымалася
за надта густой трэба дадаць яшчэ соку
ці вады)
Муку прасеяць і змяшаць
з сухімі дражджамі. Потым усе складнікі
акрамя алея і масла. Потым замешваем
яшчэ некалькі хвілінаў, пакуль цеста
не стане гладкім і эластычным. Дадаем
тлушчы і яшчэ замешвам. Цеста павінна
быць далікатнымі і больш рэдкім чым на
пірагі ці пасху. Добра вымешанае цеста
кладзем у міску, прыкрываем ручніком і
пакідаем на 1,5 гадзіны ў цёплым месцы
(я лёгка разаграваю духоўку, каб было
цёпла, выключаю і пакідаю міску там).
Наша цеста цудоўна паднялася, мы яго
яшчэ раз далікатна вымесім. І пачынаем
фармаваць пончыкі рукамі. Адрываем ад
цеста каля 50 г і робім у руках блінчык,
накладаем лыжачку начыння, дакладна
склейваем і фармуем круглыя пончыкі.
Адкладаем пончыкі да бляшку з мукой на
20 хвілінаў, за гэты час яны падвояць
абʼём.
Смажым пончыкі ў гарачым
алеі (пры тэмпературы 175 ° С) з абодвух
бакоў да залаціста-карычневага колеру.
Дастаем, адкладаем на папяровую сурвэтку
ці ручнік, пасыпаем цукровай пудрай ці
паліваем глазурай.
Смачна есці :-)
Comments
Post a Comment