АМЕРЫКАНСКІЯ ПАНКЕЙКІ
коўшык 8
Усе любяць бліны!
Добрыя пляцкі я навучылася рабіць не адразу. Было шмат эксперыментаў,
пакуль не натрапіла на амерыканскую версію блінцоў. Робяцца вельмі лёгка і
заўсёды атрымліваюцца. У ЗША іх звычайна падаюць з кляновым сіропам, я – з мёдам,
сочывам, свежымі ягадамі і цукроваю пудрай.
Патрэбна:
шклянка кефіру
(біфітату, ёгурту натуральнага)
1 + 1/3 шклянкі мукі
1/3 шклянкі сланечнікавага
алею
2 яйкі
паўлыжкі соды ці
парашку для пячэння
2 лыжкі цукру
Усе складнікі змяшаць у блэндары. Гатовае цеста мае быць як смятана, калі
занадта рэдкае – дадайце яшчэ лыжку-дзве мукі. Галоўнае, правільна смажыць панкейкі.
Патэльню разагрэць. Дадатковага тлушчу не трэба – ён ужо ёсць у цесце.
Выкладаць на патэльню лыжкаю. Бліны мусяць быць прынамсі ўдвая большыя за
аладкі.
Смажыць на сярэднім агні, каб колер быў залацісты, а не карычневы.
Падказка: пасля таго, як выклалі цеста на патэльню, дачакайцеся, пакуль на
паверхні пляцкі будуць бачныя бурбалкі і яна падыдзе – тады смела пераварочвайце
і літаральна праз паўхвілі здымайце. Гэта істотна, бо калі зарана перавернеш,
то капрызныя панкейкі не будуць высокімі ды пухнатымі. Амерыканцы іх выкладаюць
на талерку вежачкай, і я раблю так сама. Смачна есці!
Comments
Post a Comment