ТАРТ СА СПАРЖАЙ І АНЧОУСАМІ
коўшык 7
адважнае спалучэнне Францыі ДЫ ІСПАНІІ
Гэты рэцэпт – як паштоўка з вакацыяў. Каляровы, сакавіты і поўны экзатычных
смакаў. Паўгода таму мы былі на Маёрцы. У гэтую выспу, яе прыгажосць і смакі я
проста закахалася. З падарожжаў не прывожу сувеніраў, а прывожу ежу. З Маёркі дахаты
прыехаў хамон (jamon serrano, іхная шынка), авечы сыр манчэга (manchego), марская соль і бляшаначка
анчоусаў. З усяго пералічанага засталіся соль і маленькія салёныя рыбкі. Нарэшце
і яны дачакаліся свайго часу, а я з задавальненнем узгадала гасцінную іспанскую
выспу. Хоць варта ўзгадаць, што сам тарт (tarte) завітаў на наш стол з
французскай кухні.
Крыху насуперак прынцыпам майго блогу прапаноўваю вам тарт са спаржай і
анчоусамі – адважнае спалучэнне смакаў. Але адразу папярэджваю: і першае, і другое
можна замяніць іншым дуэтам, напрыклад, чырвоная папрыка і сулугуні, груша і
сыр з блакітнаю цвіллю, малады цукіні і пармезан ці літоўскі “Джугас”, ласось і
мацарэла. Кухня – гэта тое месца, дзе трэба эксперыментаваць.
Патрэбна:
слоенае цеста (я выкарыстала гатовае)
3 яйкі
100 г натуральнага ёгурту ці смятаны
соль
чорны перац
10 зялёных спаржынаў
бляшанка анчоусаў
Comments
Post a Comment