ПАРТЫЯТЫЧНАЯ ЛОКШЫНА
коўшык 6
БЕЛ (МАКАРОНЫ) - ЧЫРВОНА (КЛУБНІЦЫ) - БЕЛАЯ (ТВАРОГ) ТАЛЕРКА
Страва прысвячаецца не толькі змагарам, але
ўсім аматарам клубніц, на якія надыйшоў салодкі сезон. Свежыя, чырвоныя,
бліскучыя, з неверагодным араматам
- каралевы лета – клубніцы.
Гэта адзін з самых простых, вельмі смачных і ўлюбёных рэцэптаў на лета. У нас
спалучэнне макарону з гароднінаю абсалютна не заслужана не карыстаецца
папулярнасцю. Таму варта памятаць, бо яна выдатная на каляровы сняданак і на лёгкую
вячэру. Хоць, пэўна, італьянцы назвалі б такую страву прафанацыяй. Але для мяне ліцыцца смак, а правілы
для таго ёсць, каб іх часам парушаць...
Увага! У рэцэпце няма цукру. На маю думку так смакуе найлепш і
з'яўляецца найбольш здаровым.
Патрэбна:
300 гр локшыны (па 100 на асобу) найлепш з цэльнага зерня альбо з
цвердых сартоў пшаніцы
250 гр тварогу (выкарыстоўваю самы звычайны альбо ванільны тыпу Данон)
300 гр клубніц
Прапаную пачаць з клубніц. Пачысціць. Памыць
і падзяліць на 2 часткі. Першую зміксаваць блэндэрам, а другую парэзаць у
адвольным стылі. Зварыць локшыну, якая смачнейшая al dente. А значць вырыць
трэба на хвіліну-дзве меньш чымся ўказана вытворцам. Адцэдзіць. Яшчэ цёплую
змяшаць з тварогом. Зверху паліць
прыгожа соўсам і пасыпаць кавалачкамі клубніц. Усё геніальнае проста! Смачна
есці! Запіваць малаком :)
Comments
Post a Comment