МАЗУРКА НА ВЯЛІКДЗЕНЬ
коўшык
119
ЗАБЫТЫЯ ТРАДЫЦЫІ
Мазурка
– традыцыйнае печыва на Вялікдзень з
крохкага цеста. Упрыгожваюць яго
глазурай, варанай сгушчанкай, шакаладам,
сочывам ці арэхамі. Варыянтаў безліч.
Кожнаму на густ і смак.
Калісьці
мазурка была традыцыйным ласункам
падчас Вялікадня, цяпер мазуркі можна
сустрэць у суседняй Польшчы. Цікава,
што ў нас мазурка жаночага роду, а ў
палякаў – мужчынскага. Мазурэк і мазурка.
Рэцэпт
банальна просты, але эфектоўны. Мне
падаецца, што ягоны смак будзе больш
адпавядаць дарослым. Какосавая мазурка
выдатна пасуе да філіжанкі моцнай кавы.
патрэбна:
200
гр. какосавых габлюшак (стружак)
70
гр. масла
50
гр. цукру
200
гр. горкага шакаладу
200 мл. вяршкоў 30%
Замешваем
рукамі какос, цукар і масла. Цеста гладкім
не будзе – не пераймайцеся. Форму
абавязкова выкладваем пергамінам і
лепім нашую мазурку з невялікімі
борцікамі. Пячэм каля 15 хвілінаў у
тэмпературы 160 градусаў. Мазурка павінна
быць залацістай, але пільнуйце, каб на
падгарэла.
Вяршкі
ў рондлі падагрэем і здымаем з агню.
Шакалад паламаем на кавалкі. Засыпаем
шакалад у цёплыя вяршкі і мяшаем.
Атрымаецца густы моцна шакаладны крэм.
Заліваем шакалад у гатовую мазурку і
пакінем на ноч, каб застыла. Цудоўных
вам велікодных сняданкаў!
Comments
Post a Comment