ЯЙКІ, ФАРШЫРАВАНЫЯ МАЯНЭЗАМ З АВАКАДА

коўшык 118
ВЕЛЬМІ ЗДАРОВЫ ВЯЛІКДЗЕНЬ

І так пачынаю вас натхняць на Вялікдзень. Так, ён можа быць і традыцыйны, і смачны, і фіт.
А якія святы без яек?! У рознай форме і з рознымі дадаткамі. Раней пісала пра яечны паштэт (лінк). А сёння чарга абсалютнай класікі, але ў «лёгкім» сучасным варыянце. Рэцэпт просты і хуткі. Замест маянэзу саспелае авакада.

патрэбна:
4 яйкі
4 кавалкі сушаных памідораў у алеі (замест можна выкарыстаць 2 лыжкі хрэну, некалькі кавалкаў вэнджанай рыбы, гатаваныя грыбы)
1 саспелае (!!) мяккае авакада
соль
перац
зялёная цыбуля
лыжка соку з цытрыны

Яйка гатуем укрутую. Чысцім і кроім на палову. Дастаем жаўткі. У місцы блэндарам змешваем жаўткі, кавалкі авакада, памідоры, сок з цытрыны. Прыпраўляем соллю і перцам па смаку. Смачнага Вялікадня!

Парада: такія яйкі трэба зʼесці адразу, бо авакада (так як яблык) акісляецца і цямнее.


Comments

Popular Posts