МАЗУРКА З ВАРАНАЙ ЗГУШЧАНКАЙ

коўшык 120
ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ МАЛЫХ І ВЯЛІКІХ




патрэбна:
3 жаўткі
200 гр. маргарыну ці масла
400 гр. мукі
100 гр. цукровай пудры
палова лыжачкі парашка для пячэння


бляшанка згушчанага малака (ці нават 2 для самых вялікіх ласуноў)


Усе складнікі замясіць. Важна зрабіць гэта хутка, каб масла не растапіліся. Цяпер вельмі істотны элемент – пакідаем цеста ў лядоўні, каб адпачыла прынамсі паўгадзіны (можна болей). Потым раскатваем яго таўшчынёй у палец. Выкладваем на бляшку, традыцыйна выкарыстоўвалі квадратныя. Пячэм на 180 градусаў 30 хвілінаў. Цяпер мазурку пакінем, каб астыла. І апошні крок – упрыгожванні і дадаткі.


Згушчанку гатуем гадзіну – паўтары. Нам патрэбна не вельмі густая. Мазурку варта шмараваць згушчанкай перад паданнем на стол, так яна застанецца крохкай. Зверху ўпрыгожваем грэцкімі арэхамі. Вось такія салодкія сапраўдныя святы!




Comments

Popular Posts