БУРАЧКОВАЕ КАШОТТА З ПЯРЛОЎКІ

коўшык 116
НЯСУМНАЯ КАША


Наша ўлюбёная! Страва з рэштак))) Робіцца неверагодна лёгка і хутка. Таксама зʼядаецца. Цёплая ці нават халодная на працы – карысная! А нават маленькая міска пярлоўкі дае 20% суткавай нормы марганцу і селену, а таксама харчовага валакна.

І самае галоўнае – колеры сапраўдныя... Аааах-х!

P.S. Каб ачысціць рукі ад бурачковых слядоў, пратрыце іх кавалачкам цытрыны і памыйце))

патрэбна:
шклянка гатаванай пярлоўкі
гатаваны бурак
палова цыбулі
зубок часныку
сок з паловы цытрыны
соль
перац
тымян
масла аліўкавае
сыр фета
праросткі радыскі


На масле смажым дробна пакроеную цыбулю і часнык (разам, тады часнык не падгарае). Дадаем старкаваны гатаваны бурак і смажым 2-3 хвіліны. Дадаем кашу. Калі нашае кашотта вельмі сухое, то можна дадаць крыху вады і кавалачак сметанковага масла. Тушым каля 5 хвілінаў, каб каша ўвабрала смакі і колер бурачкоў. Падаем з пакрышаным сырам фета і праросткамі радыскі ці іншай зелянінай (напрыклад мятай, пятрушкай ці цыбулькай). Здаровая ежа – смачная ежа! Смачна есці, даражэнькія!

Comments

Popular Posts