ДУХМЯНЫ ТАЖЫН З КУС-КУСАМ
коўшык
114
БЕЛАРУСКА-МАРАКАНСКАЕ
СЯБРОЎСТВА
Кмен,
куркума і імбір... Мараканскія кірмашы
запоўненыя духмянымі спецыямі. А які
пах у паветры! Гандляры прадаюць ружовую
ваду і арганавы алей. Шумна, шматлюдна
і маляўніча... Марока!
Самая
славутая мараканская страва – гэта
тажын. У адмысловым гліняным начынні
на вогнішчы нават некалькі гадзінаў
тушыліся самыя смачныя кавалкі. Сапраўдны
слоў фуд) Традыцыйны тажын робяць з
ягняцінай, але я дадаю сюды беларускі
акцэнт – кавун. Так паўстала
беларуска-мараканскае сяброўства.
Дарэчы, выдатная страва для сустрэчы з
сябрамі, а калі крыху застанецца, то
можна смела ўзяць з сабой у ланч-бокс
на працу.
патрэбна:
700
гр. гарбуза
1
вялікая морква
1
папрыка
1
цыбуля
300
гр. зяленай фасолькі (у мяне была
замарожаная)
10
штук курагі
1
шклянка таматнага соўсу
па
дробцы прыправаў (кмен, вострая папрыка,
чорны перац, куркума, імбір, карыца)
какосавы
алей (ці рапсавы) для смажэння
соль
лыжачка
цукру
300
гр. кус-кусу
жменя
разынак
скурка
з цытрыны
соль
1
лыжка алею
пятрушка
ці кінза для дэкарацыі
арахіс
для дэкарацыі
Прыправы
падсмажваем на патэльні на алеі. Гэта
дапаможа адкрыць пахі і смакі. Цяпер
дадаем пакроеную цыбульку і смажым да
залатога колеру. Дадаем кавалкі морквы
і смажым хвілін 5. Потым чарга кавуна,
папрыкі, фасолі і курагі. Заліваем усё
таматным соўсам, солім і цукрым, тушым
пакуль уся гародніна стане мяккай. Калі
соўс стаў вельмі густым, то дадайце
крыху вады.
Пакуль
тушыцца тажын зробім кус-кус. У кашу
дадаем разынкі, скурку з цытрыны, соль
і лыжку алею. Заліваем кіпнем на сантыметр
вышэй, накрываем покрыўкай і пакідаем
да 5 хвілін. Потым трэба толькі раздрабніць
відэльцам.
Падаем
кус-кус з тажынам, пасыпаем кінзой і
арэхамі. Смачных вам сустрэчаў!
Comments
Post a Comment