ШАКАЛАДНЫ КРЭМ З АВАКАДА
коўшык
112
Заўважыла
дыскусію наконт Нутэллы ў Фэйсбуку. Ці
вы даеце яе сваім дзецям? Для мяне гэта
штучны шакаладны пластылін. А заменнік
такі просты! Не паверыце, 3 хвіліны і
гатова)
патрэбна:
1
саспелы авакада
3
сталовыя лыжкі горкага какава
1
лыжка мёду
9
фініка
дробка
марской солі
для
пасыпкі: мігдалы і гранат
Фінікі
намочым у гарачай вадзе. Усе складнікі
дадамо ў кантэйнер блэндара і міксуем
да гладкага крэму. Падаем з наліснікамі,
блінцамі, батонам ці проста ямо лыжкай.
Смачна і салодка вам есці!
Comments
Post a Comment