СЛІМАКІ СА ШПІНАТАМ
коўшык
108
Цяпер
цудоўны сезон, калі мы найчасцей наведваем
блізкіх і сяброў. З пустымі рукамі
прыходзіць не выпадае... Не пакупаць жа
торт у краме? Канешне не. І хто сказаў,
што гэта мусіць быць салодкае?
Складнікі:
упакоўка
слоенага цеста (нам жа трэба хутка)
упакоўка
замарожанага шпінату
3
зубкі часныку
2
лыжкі сметанковага масла
100
гр. сыру фэта
соль
перац
мускатны
арэх
кунжут
Спачатку
робім начынне. Можна нават напярэдадні,
тады ўвесь далейшы працэс зойме 15 хв.
На
масле ў рондлі падсмажым кавалачкі
часныку. Дадамо замарожаны шпінат.
Падгатуем пад покрыўкай, каб размарозіўся.
Здымем покрыўку і дадамо сыр кавалачкамі,
соль, перац і мускатны арэх. Цяпер
паспрабуйма ці смакуе, калі не, то трэба
яшчэ прыправіць. І гатуем яшчэ хвілін
5. Важна, каб не былп шмат вады.
Comments
Post a Comment