СУП-ПЮРЭ З ГАРБУЗА І ПАМАРАНЧЫ НА КАКОСАВЫМ МАЛАЦЭ

коўшык 106
НАЙЛЕПШЫ НА ГРЫПАВЫ СЕЗОН

Калі супы прыдумалі на зіму, то гэты я для вас адмыслова на грыпавы сезон. Увага!Канцэнтрацыя карысных для здароўя рэчываў зашкальвае. Імбір, часнык і востры перчык можа цалкам заменіць аспірын. На здароўе!

патрэбна:
700 гр пачышчанага гарбуза
1 востры перчык
свежы імбір
2 зубкі часныку
200 мл. какосавага малака
2 лыжкі какосавага масла ці рапсавага алею
сок з паловы памаранчы

для ўпрыгожання:
грэнкі ці гарбузовыя семкі ці, як у мяне, печаны нут


Гарбуз кроім кавалачкамі. Перац (ці палову, калі не вельмі любіце вострае) дробна пасячэм. Імбір і часнык таксама сячэм нажом. На масле смажым перац і імбір. Звярніце ўвагу, каб агонь быў не вельмі вялікі, бо лёгка падгарае. У падсмажаныя складнікі дадаем кавалачкі гарбуза, заліваем какосавым малаком і гатуем да мяккасці гарбуза, а гэта залежыць ад гатунку. Звычайна дастаткова каля 15 хвілін. Суп міксуем блэндарам, дадаем сок. Упрыгожваем печаным нутам, кавалкам памаранчы. Смачна есці!




Comments

Popular Posts