ШЫКОЎНЫЯ ГАРБУЗОВЫЯ АЛАДКІ СА СЛІВАМІ
коўшык
103
СНЯДАНАК
НА ЗАЙЗДРАСЦЬ УСІМ
Гэта
быў той рэдкі выпадак, калі я не
паўстрымалася і запосціла фотку без
рэцэпта...
Дзень,
які пачаўся з гарбузовых аладкаў у
амерыканскім стылі быў проста чароўны!
Не верыце? Паспрабуйце самі)
патрэбна:
1
кубак пюрэ з гарбуза
(як
зрабіць глядзіце тут
http://1000i1koushyk.blogspot.com/2016/10/blog-post.html)
1
яйка
¾
шклянкі кефіру
3
лыжкі масла ці алею (я ўжыла какосавы
алей)
¾
шклянкі мукі
1
лыжачка цукру
¼
лыжачкі солі
¾
лыжачкі парашку для выпечкі
некалькі
сліў
2
лыжкі мёду
Гарбуз
змяшаем з яйкам, маслам і кефірам. Дадамо
муку, разрыхляльнік, соль і цукар. Добра
размяшаем. Смажым бліны на сухой
тэфлонавай патэльні на слабым агні да
залацістага колеру з абодвух бакоў. На
разагрэтую патэльню дадаем 2 лыжкі мёду,
крыху чакаем і ўсыпаем паловы слівак,
так смажым (а дакладней карамелізуем
хвілін 5). Калі мёд выпаруе, то можна яшчэ
крыху дадаць. Слівы павінны стаць
мяккімі, а мёд карамельным. Смачных
сняданкаў!
Comments
Post a Comment