БУРАКОВА-ПЯРЛОВЫ ЛАНЧ-БОКС
коўшык
104
МАЕ
ПРЫЗНАННЕ Ў КАХАННІ... БУРАКАМ
Я
ведаю чаму большасць аматараў гатавання
не любяць буракі... Доўга гатаваць ды
яшчэ рукі пэцкаць... Ды і смак нічога
цікавага. Але я буракі люблю, нягледзячы
на ўсё гэта. А смак? Проста трэба ведаць
з чым яго пажаніць :) у бонусе такі прыгожы
восеньскі колер...
А
сённяшні рэцэпт робіцца хутка, галоўнае,
папярэдне зварыць бурак і кашу.
патрэбна:
шклянка
гатаванай пярлоўкі
гатаваны
бурак
100
грамаў казінага сыру ці брынзы
жменя
арэхаў
крыху
аліўкавага алею
цытрына
жменя
разынкаў
соль
перац
рукала
Разынкі
замочваем у гарачай вадзе на 5 хвілінаў.
Бурак і сыр кроім квадрацікамі. Змешваем
з пярлоўкай. Дадаем разынкі. Паліваем
2 лыжкамі алею, сокам з чвэрці цытрыны
і добра мяшаем. Калі бярэм на працу, то
рукала ідзе на гару, а калі ў хаце, то
ўніз. Пасыпаем падпражанымі на патэльні
арэхамі. Смачна есці!
Comments
Post a Comment