ПЮРЭ З ГАРБУЗА
коўшык
102
ЛАЙФХАК
АД КОЎШЫКА
Пюрэ
з гарбуза – рэч карысная! Чаго толькі
з ім не зробіш – і пірог, і аладкі, і суп,
і гарнір для мяса, і печыва.... Самае
складанае ў ім, мець крыху цярплівасці.
А таму не палянуйцеся і адразу зрабіце
паболей. Напэўна прыдасца.
P.S.
Рэцэпт гарбузовых аладкаў чакайце ў
наступным допісе)
патрэбны:
гарбуз
Духоўку
грэем да 200 градусаў. Гарбуз чысцім ад
насення ды кроім вялікімі кавалкамі
(«месячыкамі»). Запякаем да мяккасці ў
духоўцы. Як астыне, то лыжкай аддзяляем
мякаць ад скуры, змяшаем відэльцам ці
блэндарам, каб пазбавіцца ад камкоў.
Можна трымаць у лядоўні да 5 дзён.
Comments
Post a Comment