ЧЫРВОНЫМ ПА ЧОРНАМУ

коўшык 96
ІДЭАЛЬНЫ БРАЎНІ З МАЛІНАМІ



Выдатна падыходзіць для філіжанкі эспрэса, каб выпіць і паласавацца ў адзіноце, каб сустрэцца з сябрамі ці каб парадарыць камусьці вельмі блізкаму...
У мяне з малінай, але можа быць з трускалкамі, чарніцамі, агрэстам ці нават грушамі :)

патрэбна:

200 гр. сметанковага масла
200 гр. цёмнага шакаладу
200 гр. цукру
135 гр. мукі
3 яйкі
маліны

Разагрэйце духоўку да 160 градусаў. Падрыхтуйце невялікую прастакутную форму з памерамі 21 см х 28 см (ці падобную) і пашмаруйце маслам. Калі форма сіліконавая, то шмараваць не трэба.

Сметанковае масла растопім на малым агні, дакінем кавалкі горкага шакаладу, памешваем і пачакаем, каб расплавіўся.


У асобнай місцы зміксуем яйкі з цукрам. Дадамо растоплены шакалад і змяшаем. Цяпер чарга на муку і зноў мяшаем да аднастайнага цеста. Выліваем у форму і ўпрыгожваем малінамі. Пячэм каля 25 хвілін, пакуль цеста не паднімецца крыху. Смачных вам шакаладных хвілінаў!





Popular Posts