АБСАЛЮТНА ГЕНІАЛЬНЫ ПІРОГ СА СЛІВАМІ

коўшык 94
НЯСЦІПЛА, АЛЕ ПРАЎДА)



Так цудоўна, калі прыязджаюць дарагія госці. Ёсць для каго зрабіць пірог са слівамі. Сімвал ураджаю і лета ва ўсёй красе. Калі слівы ўжо наліліся сонцам, сталі салодкімі і фіялетавымі. Хоць, гэта не мусяць быць толькі слівы, паспрабуй зрабіць з парэчкамі, персікамі, яблыкамі ці алычой.

А потым проста піць каву, заядацца пірагом і размаўляць доўга-доўга...

патрэбна:

200 гр сметанковага масла
0,5 шклянкі цукру (для тых, хто любіць вельмі салодкае, цэлая шклянка)
3 яйкі
1 ванільны цукар
2 шклянкі мукі
2 чайныя лыжкі разрыхляльніка
3 сталовыя лыжкі рому (ці іншага моцнага алкаголю)
1 лыжачка карыцы
старкаваная скурка з паловы цытрыны

на верх:
паў кілі сліваў без костачак, разрэзаць напалову
2 лыжкі цукру
1/2 чайнай лыжкі карыцы
пялёсткі міндалю

Пачнем з таго, што разагрэем духоўку да 180 ° С. Форму для выпечкі злёгку вышмараваць маслам. Мяккае масла ўзбіем з цукрам і ванільным цукрам, а затым дадайма адно за адным яйкі. Паступова дадаем муку, разрыхляльнік, карыцу, скурку з цытрыны і алкаголь.
Вылʼем цеста ў форму і вылажым паловы сліваў скуркамі ўніз, пасыпем цукрам, карыцай і пялёсткамі міндалю. Пячэм каля 60 хвілін у тэмпературы 180 ° С.

Смачна есці!







Comments

Popular Posts